Культавы твор беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя. Кніга была выдадзена на сямі еўрапей скіх мовах. Аўтар стварае эпас Мінска і спрабуе даць вытлу мачэнне гэтага не простага гораду - прыгожага і жахлівага, правінцыйнага і імперскага, таталітарнага і сентыментальнага адначасова. Артур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя лёсы. Гэтая кніга - брама Іштар у беларускую сітуацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць. Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.