У аўдыякнігу Уладзіміра Арлова ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні, а таксама аповесць "Сны імператара". Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Шэраг твораў уключаны ў школьныя праграмы. Змест • Сны імператара • Місія папскага нунцыя • Міласць князя Гераніма • Каханак яе вялікасці • Пяць мужчынаў у леснічоўцы • Рандэву на манеўрах • Далёка да вясны